ktaara (ktaara) wrote,
ktaara
ktaara

  • Mood:

Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў

   Ляснулi вароты, i з'явiўся пан з прыплечнiкамi. А насустрач яму плескануўся гнеў, i любоў, якую баронiць гэты гнеў, i тупат баявых коней, i спеў трубы. Нiбы не адна скрыпка ўстала з адпорам, а сусвет.
   Пан стаў як мёртвы. Можа, ён i не бачыў нi людзей, нi Жвiрбы. Рука адпусцiла эфес мяча i кiнула на стол залаты.
- Яшчэ, - сказаў магнат i паклаў другi. - Яшчэ.
   Шалахцелi вербы, i словы гучалi ў iх, начное срэбра бегла па вадзе, гучала калыханка, агульная для ўсiх, калi яны былi добрыя i чыстыя.
- Яшчэ, - рука бязгучна паклала некалькi манет.
   Жнiво гучала, i гучаў пакос, гучала лясное "Аэй!", i чуўся ломат мячоў, i звон кайданоў, i хрыпенне ярасцi, i трубны клiч перамогi, i радасць мiру.
- Яшчэ...
   I варушылася бузiна на могiлках, дзе спачываюць продкi, i сосны шумелi, i чуўся голас:
   "Ты чалавек. Ты такi i слабы i смяротны. Шабельны лепшы ўдар песнi найгоршай не варты".
  "Заснi - гэта лепшае, што ты зробiш... Вось цвiце арабiна... Дай гэтым людзям жыць... Ты дзiця лiхалецця, дзiця адлiчаных дзён".
  I пан высыпаў усё золата, махнуў рукою ўзброеным i, згорбiўшыся, рушыў вонкi.

Уладзімір Караткевіч
http://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Skrypka_dryhvy_j_vierasovych_pustecau.html
Tags: литературное
Subscribe

  • Осип Мандельштам:«Мы живем, под собою не чуя страны...»

    Почему-то, глядя на птичий профиль Мандельштама на этой фотографии в деле, всегда вспоминала "Ты запрокидываешь голову..." - ему…

  • Нашла старое любимое стихотворение.

    Набрала в поисковике наудачу, а оказалось, оно нынче очень популярно : )) Я его нашла в 11-м классе в учебнике Reward по английскому языку. Потом…

  • Три письма.

    Дорогая София, белая роза Мюнхена. Расскажи, пожалуйста, каково быть национал-предателем. У меня есть новая идея: войне очень грустно радоваться. Как…

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

  • 0 comments